Баскетбалісткі зборнай Беларусі разграмілі каманду Аргенціны
![Баскетбалісткі зборнай Беларусі разграмілі каманду Аргенціны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_764287_big.jpg.webp?itok=1ZyFmCB1)
Баскетбалісткі зборнай Беларусі ў матчы суцяшальнага раўнда алімпійскай кваліфікацыі ў французскім Нанце разграмілі каманду Аргенціны — 84:44 (20:3, 26:13, 21:12, 17:16). Беларускі атрымалі лёгкую перамогу. Толькі ў пачатку трэцяй чвэрці ў беларусак разладзілася гульня і яны дапусцілі адрэзак 0:8. Аднак гэта быў часовы спад, у канцы чвэрці быў адрэзак 15:0. Каманда Анатоля Буяльскага ўпэўнена кантралявала гульню да фінальнай сірэны. У Таццяны Ліхтаровіч 19 ачкоў, у Марыі Паповай — 13, у Алены Леўчанка 11 ачкоў.
За пуцёўку на Алімпіяду ў нядзелю, 19 чэрвеня, беларускі пазмагаюцца са зборнай Паўднёвай Карэі, пачатак у 16.00. Менавіта ёй 14 чэрвеня баскетбалісткі зборнай Беларусі прайгралі на папярэднім этапе — 65:66 (гл. відэа).
Як паведамляла Еўрарадыё, зборная Анатоля Буяльскага ўпусціла магчымасць заваяваць пуцёўку на Алімпіяду яшчэ ў матчы са зборнай Кітая, які быў прайграны з лікам 70:84.