Вы тут

Баскетбалісткі "Гарызонта" сталі чэмпіёнкамі Беларусі

Чэмпіёнкі краіны / vk.com/belarusbasket

Баскетбалісткі "Гарызонта" сталі чэмпіёнкамі Беларусі (галоўны трэнер — Наталля Трафімава). Другі раз запар. Летась у фінальнай серыі былі абыграныя "Цмокі-Мінск", сёлета — гродзенская "Алімпія". "Гарызонт" выйграў у яе серыю з лікам 3:0. Рашаючая перамога была атрыманая ў панядзелак у сталіцы — 68:52 (18:16, 22:8, 8:9, 20:19).

Для каманды з Міншчыны гэта 13-я перамога ў нацыянальным чэмпіянаце.

Бронза першынства — у баскетбалістак "Цмокаў-Мінск".

Срэбра — у "Алімпіі" / vk.com/belarusbasket

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.