Басіст Interpol прэзентуе кароткаметражны фільм

Бас-гітарыст нью-ёркскага гурта Interpol Карлас Дэнглер скончыў працу над здымкамі кароткаметражнага фільма "My Friends Told Me About You" (Мае сябры распавялі мне аб табе), паведамляе NME. Дэнглер выканаў адну з роляў, напісаў музычнае суправаджэнне да стужкі, а таксама выступіў у якасці сапрадзюсера карціны.

Аднак удзел музыкі ў здымках фільма гэтым не абмежаваўся: як паведамляе Pitchfork, басіст таксама дапамог у напісанні сцэнара пастаноўшчыку карціны Дэніэлу Раяну.

Кампазіцыі да "My Friends Told Me About You" Дэнглер напісаў у суаўтарстве з кларнэтыстам Янам Мітчэламм. Другім прадзюсарам карціны стаў Тод Экерт, вядомы па сваёй працы над фільмам Антона Корбійна "Кантроль", у якім распавядаецца гісторыя жыцця Яна Керціса - фронтмэна Joy Division, які пакончыў з сабой у 1980 годзе.

Паводле дадзеных прэс-рэлізу, аўтарам якога з'яўляецца сам Дэнглер, у "My Friends Told Me About You" гаворка ідзе пра тое, як цяжка быць знакамітасцю. "Быць вядомым — гэта свайго роду хвароба, жудасная хвароба, якая наносіць чалавеку глыбокія раны", - гаворыцца ў прэс-рэлізе. Трэйлер 26-хвіліннага фільма з удзелам басіста Interpol можна паглядзець тут.

Прэм'ера "My Friends Told Me About You" адбудзецца 17 красавіка ў Нью-Ёрку. Фільм можна будзе паглядзець да 5 траўня. DVD-кружэлка з запісам карціны выйдзе ў якасці дадатку да вясновага выдання часопіса Wholpin.

Фота: planeta.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі