Бас-гітарыст Pearl Jam Джэф Эмент выдае сольны альбом

Дэбютная кружэлка музыкі пад назвай "Tone" выйдзе 16 верасня і будзе распаўсюджвацца выключна праз афіцыйны фан-клуб амерыканскага гурта і некалькі незалежных музычных крамаў ЗША.  Наклад альбому на фізічным носьбіце складзе толькі 3 тысячы асобнікаў, паведамляе Lenta.ru. Паводле словаў Эмента, на альбом трапіць 10 лепшых песень з тых, што ён напісаў за апошнія 10 год.

У запісы трэкаў гітарысту дапамаглі бубнач і ўдзельнік Three Fish Рычард Стаўруд, а таксама вакаліст King's X Дуг Пінік.

Адзначым, што акрамя Pearl Jam Джэф Эмент працаваў з гуртамі Green River, Mother Love Bone, Temple of the Dog і тымі жа Three Fish.

Фота: www.flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі