Барысаўскі БАТЭ выйшаў у 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў

Барысаўскі БАТЭ перамог знакаміты бельгійскі "Андэрлехт" у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў па суме двух матчаў. У сераду ў Барысаве была зафіксаваная нічыя 2:2, тыдзень таму ў Бруселі беларусы выйгралі з лікам 2:1.
На 18-й хвіліне гол пасля выдатнай гульні Віталя Радзівонава забіў Генадзь Блізнюк (пры гэтым атрымаў траўму і да канца тайма пакінуў поле), але вельмі хутка з пенальці госці забілі гол у адказ - вызначыўся Лукас Білья. Пасля першага тайма нічыя - 1:1.

У другім тайме перавагу мелі госці, якія безпаспяхова штурмавалі вароты БАТЭ. Але мяч уляцеў у вароты гасцей - на 82-й хвіліне Сяргей Крывец зрабіў выдатную скідку Віталю Радзівонаву і той дакладна прабіў - 2:1!

Аднак зноў праз тры хвіліны "Андэрлехт" аднавіў раўнавагу - вызначыўся Ян Полак, які расстраляў вароты барысаўчан - 2:2. Гэты лік ужо не змяніўся да фінальнага свістка. Дарэчы, "Андэрлехт" з-за выдалення зноў заканчваў матч у няпоўным складзе.

У наступным 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ згуляе з балгарскім "Леўскі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі