Барысаўскі БАТЭ днямі атрымае новыя мячы Лігі чэмпіёнаў (фота)

Новы афіцыйны мяч Лігі чэмпіёнаў сезона 2008-2009 гадоў кампаніі Adidas Finale 8 быў прэзентаваны ў Манака.  У аснове дызайну новага мяча ляжыць шырока вядомая зорная сімволіка Лігі чэмпіёнаў, выкананая ў колерах, якія можна пабачыць на кожным футбольным стадыёне. Колер індыга ўвасабляе вечаровае неба, металічнае адценне нагадвае пра пражэктары, якія асвятляюць поле, а яркі насычаны зялёны колер сімвалізуе травяное пакрыццё стадыёна.

Знешняе пакрыццё мяча, якое па тэкстуры нагадвае "гусіную скуру", гарантуе аптымальнае счапленне з бутсай і дазваляе гульцам рабіць больш магутныя і дакладныя ўдары, лепш кантраляваць і падкручваць мяч у любое надвор'е.

РИА "Новости" адзначае, што ўсе 32 клубы, якія патрапілі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаюць новыя мячы на працягу некалькіх дзён. Такім чынам, неўзабаве яны з'явяцца і ў барысаўскага БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі