Барысаўчанін спрабаваў купіць выпіўку за фальшывыя грошы (фота)

Барысаўчанін спрабаваў купіць выпіўку за фальшывыя грошы (фота)

Непрацуючы жыхар Барысава днём 25 лютага зайшоў у гарадскую краму, каб купіць выпіўку. Аднак касір адмовілася ў яго прымаць 10-рублёвую купюру, паведамляе uvd-mo.gov.by
 
Другую і трэцюю 10-рублёвыя купюры ў мужчыны таксама не прынялі, бо грошы мелі выяўныя прыкметы падробкі. Работнікі крамы выклікалі міліцыю. 

Выявілася, што грошы мужчына атрымаў ад 32-гадовага прыяцеля, які аддаваў пазыку. Міліцыянты высветлілі, што вясковец, які перадаў знаёмаму "фанцікі", дакладна ведаў, што грошы несапраўдныя. За дзень да гэтага ён быў у гасцях у 23-гадовага таварыша і пабачыў несапраўдныя купюры, вырабленыя з дапамогай сканэра-прынтара. Гаспадар дома патлумачыў, што хоча зрабіць сувенір — грашовае дрэва, каб прыцягваць грошы, але рукі ніяк не даходзяць. Госць вырашыў, што ён знодзе паперкам вартае ўжыванне.

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер. Сканэр-прынтар канфіскаваны. Высвятляюцца іншыя абставіны здарэння.

Барысаўчанін спрабаваў купіць выпіўку за фальшывыя грошы (фота)
uvd-mo.gov.by
Барысаўчанін спрабаваў купіць выпіўку за фальшывыя грошы (фота)
uvd-mo.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі