Вы тут

Барыкаду каля ўніверсама "Рыга" ў Мінску атакавалі святлошумавымі гранатамі

Барыкада каля "Рыгі" / "Белсат"

Шмат моладзі сабралося ў Мінску на вуліцы Сурганава, каля ўніверсама "Рыга". Тут паставілі барыкаду з падручных сродкаў. Таксама шмат аўтамабіліляў, якія стаяць і гудуць. 

Як піша "Наша Ніва", каля 23:30 людзей атакавалі святлошумавымі гранатамі. Відавочцы кажуць, што чуваць таксама стрэлы.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.