"Барселона" выйграла Лігу чэмпіёнаў, Глеба не было нават у запасе

У сераду ў Рыме прайшоў фінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Іспанская "Барселона" ўпэўнена перайграла англійскі "Манчэстар Юнайтэд" — 2:0. Адзначым, што беларуса Аляксандра Глеба не было нават у запасе каталонцаў.

Тым не менш, як адзначае сайт sports.ru, Глеб стаў першым беларусам, які выйграў Лігу чэмпіёнаў. 28-гадовы паўабаронца, які не патрапіў у заяўку на фінальны матч, у гэтым розыгрышы прэстыжнага еўрапейскага турніра выходзіў на поле ў сямі гульнях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі