Вы тут

"Барса" ўпусціла перамогу ў матчы з "Атлетыка", Месі ледзь не пабіўся

Reuters

"Барселона" ўпусціла перамогу ў матчы з мадрыдскім "Атлетыка" ў паўфінале Суперкубка Іспаніі, матчы якога праходзяць у Саудаўскай Аравіі. Коке адкрыў лік на 46-й хвіліне, але Месі яго зраўняў праз пяць хвілін, а Грызман на 62-й забіў сваёй былой камандзе і вывеў "Барсу" наперад. Аднак Марата на 81-й з пенальці і Карэа на 86-й забілі два галы і прынеслі перамогу "Атлетыка", які ў фінале 12 студзеня сустрэнецца з мадрыдскім "Рэалам".

У перапынку матча Ліянэль Месі ледзь не пабіўся з Жуанам Феліксам з "Атлетыка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.