Бароўскага судзяць за нявыгадную здзелку з “Трайплам”

Былога кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага вінавацяць у тым, што ён спрыяў заключэнню прадпрыемствам "Нафтан" загадзя нявыгаднай здзелкі і адмове ад выгаднай дамовы, паведамляе БЕЛТА.
У абвінавачанні, якое сёння агучыў у зале Вярхоўнага суда пракурор Сяргей Целяжэвіч, гаворыцца, што 22 сакавіка 2007 года генеральны дырэктар "Нафтана" дасягнуў папярэдняй дамоўленасці з расійскай кампаніяй ТНК на закупку 80 тысяч тон сырой нафты па 330 долараў за тону.

У гэты ж дзень быў падпісаны пратакол перамоў. 23 сакавіка Аляксандр Бароўскі “з асабістай зацікаўленасці і з мэтай стварэння бачнасці паспяховай працы канцэрна аддаў загад кіраўніку "Нафтана" адмовіцца ад здзелкі з ТНК у інтарэсах ААТ "Трайпл", з кіраўніцтвам якога Аляксандр Бароўскі падтрымліваў сяброўскія адносіны" — гаворыцца ў заяве пракурора. Сам былы кіраўнік "Белнафтахіма" абвінавачанне не прызнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі