Баранавіцкія юнакі скралі амаль 50 бляшанак газіроўкі

На прыпынку ў Баранавічах два 19-гадовыя юнакі разбілі шкло вітрыны халадзільнай камеры. Яны выцягнулі адтуль 48 бляшанак безалкагольных напояў.  Скрадзеная газіроўка "пацягнула" на 380 тысяч рублёў. А маладых людзей чакае адказнасць: Крымінальны кодэкс прадугледжвае за гэта пакаранне — да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі