Баранавіцкія ўлады рапартуюць аб 85% беларускіх тавараў на рынку

У гарадскім гандлі Баранавічаў 85% тавараў — айчыннай вытворчасці. Пра гэта заявілі гарадскія ўлады. Харчовых тавараў — 89,7%, прамысловых — 74%.  У сваю чаргу пакупнікі жаляцца, што выбар тавараў невялікі, кошты высокія, а канкурэнтны тавар выціскаецца дзеля разгрузкі складоў беларускіх прадпрыемстваў ад заляжалай прадукцыі.