Баранавіцкія прадпрыемствы могуць не працаваць па паўгода і болей

Паводле афіцыйных звестак, за 9 апошніх месяцаў на складах прадпрыемстваў у Баранавічах сабралася непрададзенай прадукцыі на 128 млрд. рублёў (амаль 47 млн долараў).
Сярод “неліквідаў” — настольная бялізна (5 месячных нормаў вытворчасці), тканіны (4 мес. нормаў), спецвопратка (каля 9 мес.), гароднінныя кансервы (каля 6 мес.), мясарэзкі (4 мес), пладовыя віны (каля 5 мес.). Цяпер накапленне складскіх запасаў замарудзілася.