Баранавіцкіх прадпрымальнікаў аштрафавалі на 5 мільёнаў рублёў

Праверка, праведзеная баранавіцкай санітарнай службай, паказала, што шапікі на рынках Баранавічаў прадаюць дзіцячыя тавары без дакументаў, што пацвярджалі б якасць. Такіх дакументаў не было ў 27 з 50 правераных гандлёвых кропак. Прадпрымальнікі не маюць дакументаў ні на дзіцячае адзенне, ні на цацкі, вырабленыя ў Кітаі.

Складзена 27 пратаколаў, вынесена столькі ж пастановаў на зняцце тавараў з рэалізацыі. Агулам прадпрымальнікаў аштрафавалі на 5 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі