Баранавіцкі суд абараніў праціўнікаў будаўніцтва АЭС

Баранавіцкі суд не задаволіў пазоў мясцовых камунальнікаў, якія хацелі спагнаць з трох маладзёнаў 3,3 мільёна рублёў.

Больш за тое, судовыя выдаткі паводле рашэння мусіць выплаціць ЖРЭУ,
перадае “Наша ніва”.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, трое маладых
актывістаў вясной напісалі на сценах гарвыканкама і швачнай фабрыкі
“Бараўчанка” лозунг “Не АЭС!”.

Тады ж іх аштрафавалі, але камунальнікі
запатрабавалі, каб хлопцы аплацілі рамонт іншых будынкаў, на якіх ёсць
графіці.