Баранавіцкага праваабаронцу судзілі за “непадпарадкаванне міліцыянеру”
![Аляксандр Вайцешык](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/vajcieszyk-1311.jpg.webp?itok=y8zzYrPC)
Аляксандр Вайцешык / spring96.org
Баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка судзілі за “непадпарадкаванне міліцыянеру”. Верагодна, суд прызначыў адміністрацыйны арышт, паведамляюць праваабаронцы.
Вайцешыка затрымалі на мінулым тыдні. Суд прайшоў 13 сакавіка, справу разглядала суддзя Вікторыя Пакунова. У сераду сілавікі апублікавалі відэа, як выломвалі дзверы ў кватэру праваабаронцы.
У апошнія гады Аляксандра Вайцешыка неаднаразова затрымлівалі.
![Баранавіцкага праваабаронцу судзілі за “непадпарадкаванне міліцыянеру”](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/12_61.jpg.webp?itok=C5yMryS8)
![Баранавіцкага праваабаронцу судзілі за “непадпарадкаванне міліцыянеру”](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/13_33.jpg.webp?itok=kkhNke67)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.