Баранавіцкага афіцэра аштрафавалі на 7 млн за "п'яную" паездку на аўтамабілі

На 7 мільёнаў рублёў аштрафаваны афіцэр адной з часцей баранавіцкага гарнізона за тое, што ён другі раз на працягу года сеў за руль аўтамабіля ў нецвярозым стане. Праўдападобна, гэта найвялішы штраф у гісторыі Беларусі за такое правапарушэнне.
Дарэчы, сёлета за "п'яныя" паездкі брэсцкім міжгарнізонным ваенным судом да адказнасці прыцягнутыя трое вайскоўцаў. Вінаватыя караюцца не толькі штрафамі, суд накладае арышт на іх транспартныя сродкі.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі