Банкаўскі крэдыт на ферму — у 24 тамах крымінальнай справы

Івацэвіцкі раённы суд днямі распачаў разгляд крымінальнай справы былога дырэктара фермерскай гаспадаркі "Адраджэнне". Дакументы на Віктара Крываля з вёскі Яглевічы Івацэвіцкага раёна занялі 24 тамы. Пры дапамозе махлярства ён узяў у адным з мінскіх банкаў крэдыт у 2,5 млрд рублёў. Грошы, як лічаць міліцыянты, адразу распусціліся ў паветры.

Крывалю інкрымінуецца не толькі махлярства, але і нявыплата падаткаў і выдурванне крэдыту. Дарэчы, арыштавалі і дырэктарку філіі мінскага банку, якая выдавала гэты крэдыт.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Івацэвічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі