«Балтыка» заяўляе, што пакуль не збіраецца ствараць вытворчасць у Беларусі

Расійская піваварная кампанія «Балтыка» не плануе ў бліжэйшы час ствараць вытворчасць у Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара Аляксей Кедрын. Такім чынам была абвергнута інфармацыя, раней распаўсюджаная адным з расійскіх інфармацыйных агенцтваў пра намеры «Балтыкі» інвеставаць сродкі ў набыццё магутнасцяў у нашай краіне.

Агенцтва спасылалася на словы Аляксандра Лукашэнкі, пра тое, што расійская кампанія толькі чакае дазволу ад беларускіх уладаў.

Адзначым, што сёлета за дзевяць месяцаў «Балтыка» прадала ў Беларусі каля 4 мільёнаў дал піва. Гэта на 30% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Паведамляецца, што 20% экспартных продажаў расійскай кампаніі прыпадаюць на нашу краіну.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі