Бакіеў не збіраецца вяртацца на радзіму

На прэс-канферэнцыі Бакіеў заявіў, што ў яго і ў думках няма вярнуцца ў Кыргызстан і перашкодзіць рэферэндуму ў гэтай краіне. Разам з тым, экс-кіраўнік Кыргызстану паведаміў, што прасіў Аляксандра Лукашэнку аказаць гуманітарную дапамогу гэтай сярэднеазіяцкай краіне. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, Бакіеў заявіў, што ён не ездзіў у Турцыю. Нагадаем, што шэраг расійскіх СМІ паведамлялі, нібыта Бакіеў паехаў на адпачынак у Турцыю. Сам экс-кіраўнік Кыргызстану кажа, што нікуды не з'язджаў з Беларусі.

Па словах Бакіева, ён больш не хоча займацца палітыкай, а жадае працаваць у вытворчасці. Колькі ён мяркуе знаходзіцца ў Беларусі, экс-кіраўнік Кыргызстану не паведаміў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі