Вы тут

Бахарэвіч: Мова і Свабода — у гэтых двух словах уся наша нацыянальная ідэя

Альгерд Бахарэвіч / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

19 сакавіка госць Еўрарадыё — пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Нацыянальная ідэя ёсць, і нацыя беларуская ёсць — спрачацца з гэтым не мае сэнсу, перакананы Альгерд Бахарэвіч. Іншая рэч, што ў Беларусі няма... адзінага і аб'яднанага беларускага народа. А ёсць людзі, якія проста тут жывуць. Паміж гэтымі людзьмі і прадстаўніком беларускай нацыі, носьбітам беларускай нацыянальнай ідэі Альгердам Бахарэвічам — бездань. Праз якую ніхто з іх пераходзіць не жадае. Пра тое, ці можна гэтую бездань знішчыць, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.