Багданкевіч: Мы хацелі захаваць Раманчука для партыі!

У Яраслава Раманчука быў выбар. Калі б ён вырашыў добраахвотна сыйсці з пасады намесніка старшыні АГП і прабачыцца перад Статкевічам, Саннікавым і Рымашэўскім за "галаслоўнуныя абвінавачанні", што 20 снежня прагучалі па беларускім тэлебачанні, ён захаваў бы чаленства ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавёў ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч:

"Мы хацелі захаваць яго [Раманчука. — Заўв. ЕРБ] для партыі. Мы хацелі, каб ён прызнаў, што дапусціў памылку пад псіхалагічным ціскам уладаў, зрабіў гэтую заяву. Каб ён прабачыўся перад сваімі калегамі па барацьбе за дэмакратыю, за ўзнаўленне канстытуцыйнай законнасці ў нашай краіне. Каб ён прабачыўся перад гэтымі людзьмі і, такім чынам, захаваў свой твар, у той ступені, у якой яго яшчэ можна было захаваць.

Мы прапанавалі, каб ён сам падаў заяву аб адстаўцы. І, такім чынам, захаваў бы сябе ў партыі ў якасці эксперта, эканаміста і гэтак далей. Але ён не прыслухаўся да нашых пажаданняў. І мы вымушаныя былі прагаласаваць. Ён, відаць, спадзяваўся на падтрымку часткі камітэта, але не атрымаў яе. Вотум недаверу Яраславу Раманчуку як снамстаршыні АГП быў вынесены аднагалосна".

Такім чынам, праз вотум недаверу Раманчук дэ факта не будзе выконваць абавязкаў намстаршыні АГП. Але дэ юрэ былы кандыдат у прэзідэнты будзе лічыцца сябрам АГП як мінімум да бліжэйшага з'езду.

Фота: www.belgazeta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі