Вы тут

Бага — пра матч з "Астаной": лік падштурхоўвае на рызыку

Аляксей Бага / vk.com/fcbate

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага ў каментары клубнай прэс-службе паразважаў пра паядынак плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы з "Астаной". Ён пройдзе ў чацвер на "Барысаў-Арэне", пачатак а 20-й гадзіне. У першым паядынку БАТЭ прайграў з лікам 0:3. Для выхаду ў групавы раўнд ЛЕ барысаўчане мусяць правесці проста фантастычны матч.

Бага прызнае, што вынік першай гульні падштурхоўвае яго на рызыку.

"Сапраўды, давядзецца напэўна рызыкаваць у пэўнай ступені, — кажа галоўны трэнер БАТЭ. — Але гэта павінна быць усё разумна. Бо 90 хвілін — гэта вялікі адрэзак. Хаця ў той жа час мы маем дастаткова адмоўны вынік пасля першай гульні... Таму разумная рызыка яна дарэчная з першых хвілін...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.