Бацькі жодзінскіх гімназістаў патрабуюць вярнуць "расклад мінулых гадоў"

Бацькі жодзінскіх гімназістаў патрабуюць вярнуць "расклад мінулых гадоў"

Каля паўсотні бацькоў навучэнцаў жодзінскай гімназіі №1 выказалі незадавальненне новым раскладам заняткаў іх дзяцей, піша ex-press.by. Яны перадалі калектыўны ліст дырэктару гімназіі Генадзю Коршуну, у якім патрабуюць вярнуць расклад, які дзейнічаў у мінулыя гады. 

Адзін з бацькоў распавёў журналістам, што летась заняткі ў гімназіі пачыналіся ў 8.00, сёлета — у 8.30. "Пры гэтым нашае меркаванне ніхто не ўлічваў. Мы паспрабавалі прыстасавацца да гэтага раскладу, але верасень паказаў, што гэта вельмі нязручна многім бацькам і дзецям не ідзе на карысць. Бацькі напісалі ліст дырэктару гімназіі, пад якім падпісалася каля 50 чалавек. Мы спадзяемся, што адміністрацыя навучальнай установы сустрэнецца з намі на сходзе, падчас якога будзе пачута і ўлічана наша меркаванне", — патлумачыў мужчына.

Навучанне з 8.30, а то і з 9.00 увялі ў гэтым навучальным годзе з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Ён заявіў, што дзеці не высынаюцца, таму заняткі ў школе трэба пачынаць пазней. Пры гэтым кіраўнік Беларусі спаслаўся на свайго сына Мікалая. 

Дарэчы, у Жодзіне некалькі школаў, якія пачыналі з 1 верасня заняткі ў 8.30, цяпер перанеслі іх на 8.15. Гэта школы №№ 4, 5, 6 і 8.

Бацькі жодзінскіх гімназістаў патрабуюць вярнуць "расклад мінулых гадоў"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі