Бацька Міколы Статкевіча атрымаў ад сына ліст

Заўтра Віктару Паўлавічу Статкевічу спаўняецца 85 гадоў. Сёння ён атрымаў ад сына ліст. Экс-кандыдат Мікалай Статкевіч, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, павіншаваў бацьку з юбілеем і папрасіў прабачэння, што не зможа быць побач.  "Я ведаю, што мой сын трымае галадоўку. Ведаю, што яго могуць толькі гвалтам неяк карміць, каб не памёр, бо сам ён не спыніцца. Таму вельмі турбуюся за яго", — сказаў Віктар Паўлавіч "Народнай волі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі