Бабруйскія прадпрыемствы — у пазыках перад паліклінікамі

На прадпрыемствах Бабруйска па дамовах з гарадскімі паліклінікамі працуюць “здраўпункты”. Многія прадпрыемствы, карыстаючыся паслугамі медыкаў, працяглы час не выплочваюць запазычанні за выкананую працу. У інтэрв'ю мясцовай газеце “Вячэрні Бабруйск” намеснік галоўнага лекара Бабруйскай цэнтральнай лякарні Юры Хейдараў зазначыў, што агульная пазыка прадпрыемстваў сягае за дзесяткі мільёнаў рублёў.

ААТ “Беларусьгуматэхніка” завінавацілася лякарні 15 млн 756 тысяч рублёў, ААТ “ФанДАК”  - 52 млн 380 тыс., ААТ “Бабруйскі гарбарны камбінт” – 32 млн 373 тыс., трыкатажная фабрыка – 27 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі