Бабруйская расстрэльная турма НКВД у аварыйным стане

У Бабруйску ўшануюць памяць царкоўных служкаў, расстраляных НКВД. Мемарыяльную шыльду ў гонар ахвяраў плануецца ўсталяваць на фасадзе былой расстрэльнай турмы НКВД. Гэта адзін з самых старых будынкаў у горадзе. Цяпер ён у аварыйным стане — фактычна без даху, вокны зачыненыя фанерай. Ніякія рэстаўрацыйныя працы ў ім не праводзіліся.

Святар  Свята-Нікольскага храма айцец  Валянцін распавёў Еўрарадыё:

Архіўныя дакументы сведчаць, што людзей у будынку расстрэльвалі сотнямі. У асабістых  справах святароў і служкаў часцяком  нават няма фотаздымкаў, таму што ад арышту да вынясення прысуду і расстрэлу магло прайсці менш за суткі.

Блаславенне архіерэя на ўсталяванне дошкі ўжо атрыманае, застаецца ўзгадніць праект з мясцовымі ўладамі.

Турма стаіць ля Цэнтральнага рынку, на скрыжаванні вуліц Чангарскай і Маркса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі