Бабарыка: стаць электроннай Швейцарыяй — найлепшая нацыянальная ідэя Беларусі

Бабарыка: стаць электроннай Швейцарыяй — найлепшая нацыянальная ідэя Беларусі

27 лютага 2020-га госцем Еўрарадыё быў тады яшчэ старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, які ў траўні заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.


Нам трэба глядзець у будучыню і гуляць па правілах, прынятых ва ўсім свеце. Але выдатна, калі ты маеш нейкую асаблівасць, якая цябе вылучае сярод іншых. І за гэтую асаблівасць цябе любяць. Таму беларусам, у іх імкненні ў "светлую будучыню", нельга забывацца пра сваю адметнасць, адкідваць тое, што іх вылучае, — мову, культуру і гісторыю. Пра тое, як, імкнучыся ў будучыню, не адарвацца цалкам ад сваіх каранёў, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" са старшынёй праўлення Белгазпрамбанка Віктарам Бабарыкам.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі