Бабарыка патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі абвергнуць рэпартажы "Беларусь 1"

Бабарыка патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі абвергнуць рэпартажы "Беларусь 1"

Віктар Бабарыка, якога трымаюць у СІЗА КДБ, патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі абвергнуць сюжэты, прысвечаныя так званай "справе Белгазпрамбанка". Пра гэта яго адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч заявілі ў каментары парталу TUT.by. 

Напярэдадні на тэлеканале "Беларусь 1" выйшаў сюжэт, у якім "справу Белгазпрамбанка" каментаваў Аляксандр Лукашэнка. У сваё прамове кіраўнік дзяржавы заявіў, што Бабарыка "зарыдаў, калі яго не зарэгістравалі", а таксама паведаміў, што ён дае паказанні, як і іншыя затрыманыя.

Лаеўскі і Мацкевіч паведамілі, што ніякія следчыя дзенняі з Бабарыкам не праводзіліся пасля пасяджэння ЦВК 15 ліпеня, дзе яго адмовіліся рэгістраваць кандыдатам у прэзідэнты. Гэта значыць, што даваць паказанні пасля нерэгістрацыі экс-банкір не мог.

Самі адвакаты бачыліся са сваім падабаронным 20 ліпеня і абмяркоўвалі сюжэты на БТ. На тэлеканале выйшла некалькі сюжэтаў, у якіх распавядалася пра незавершаную яшчэ "справу Белгазпрамбанка" так, быццам суд ужо выявіў вінаватых.

"Віктар Дзмітрыевіч вырашыў накіраваць у Белтэлерадыёкампанію на падставе Закона "Аб СМІ" патрабаванне аб абвяржэнні гэтых звестак і асобных сцвярджэнняў з рэпартажу "Справа Белгазпрамбанка: куды цяклі доларавыя рэкі" як неадпаведных рэчаіснасці і зневажальных для яго гонару і годнасці. Гэтае патрабаванне ён падпісаў пры нас і перадаў адміністрацыі СІЗА для накіравання па адрасе", — распавялі юрысты.

Дарэчы, акрамя "Беларусь 1" сюжэты пра "справу Белгазпрамбанка" выходзілі і на тэлеканале АНТ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі