Ажароўскі пра чарговы інцыдэнт з рэактарам: Спачатку мусілі правезці макет

Ажароўскі пра чарговы інцыдэнт з рэактарам: Спачатку мусілі правезці макет

Чарговы інцыдэнт з рэактарам для беларускай АЭС. “Нязначны дотык” пры транспарціроўцы адбыўся, калі яго везлі чыгункай на будаўнічую пляцоўку.

Як паведамляюць Еўрарадыё у Дырэкцыі будаўніцтва БелАЭС, адбыўся “нязначны дотык ахоўнага металічнага транспартнага кажуха звышгабарытнага грузу (корпуса рэактара для Беларускай АЭС) да апоры кантактнай сеткі”.

Па словах эколага і эксперта Андрэя Ажароўскага, перад транспарціроўкай корпуса рэактара мусілі пусціць макет.

Андрэй Ажароўскі: “Мінулы корпус быў пашкоджаны настолькі, што яго прыйшлося замяняць. Цяпер незразумела, куды урэзаўся гэты, на якой хуткасці? Перад транспарціроўкай грузу пускаюць макет па памерах грузу. І калі не так разлічылі, то ён закране апоры. Няўжо так спяшаліся, што забыліся гэта зрабіць. Што цяпер з корпусам, сказаць нельга”.

Са словаў відавочцаў, у Барысаве на чыгунцы ўсё ж рабілі драўляны макет, але ўжо пасля інцыдэнту.

Эксперт заўважае, што мяняць корпус рэактара вельмі дорага і гэтым разам грошы могуць скончыцца. Мінулы раз, улетку, корпус рэактара для БелАЭС “саслізнуў на грунт з вышыні некалькіх метраў”. Цяпер “нязначна датыкнуўся” іншы корпус, які прыехаў на замену папярэдняму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі