Азараў набраў у BYPOL новых супрацоўнікаў, і яны ўжо прайшлі паліграф

Аляксандр Азараў / Еўрарадыё
Аляксандр Азараў / Еўрарадыё

У выніку расколу ў пачатку лета аб'яднання беларускіх сілавікоў цяпер у Польшчы дзейнічаюць дзве структуры. Паралельна з BYPOL цяпер будзе працаваць новае аб'яднаннеBELPOL. Яно не будзе супрацоўнічаць з Аляксандрам Азаравым і Станіславам Лупаносавым (яны з BYPOL).

Еўрарадыё спытала ў Азарава, чым будзе адрознівацца дзейнасць двух структур?

"Мы да іх [да BELPOL] не маем ніякага дачынення і не ведаем, што яны там збіраюцца рабіць. Гэта не наша справа, — кажа ён. — BYPOL не збіраецца мяняць свае віды дзейнасці, якімі займаліся. Мы працягваем працу, мы не спыняліся... Расследаванні, план "Перамога" і ўсё іншае".

Аляксандр Азараў дадаў, што ў BYPOL ужо працаўладкаваныя новыя супрацоўнікі замест звольненых [тых, хто ўваходзіць у BELPOL] і яны ўжо прайшлі паліграф. “Наша галоўная мэта — гэта вызваленне Беларусі, а не заробкі”, — заявіў ён.

"Назва новая, а мэты ранейшыя", — заявілі ў BELPOL. 

Адно зразумела: арганізацыі не будуць супрацоўнічаць.

BYPOL падзяліўся на дзве часткі (фонд BYPOL і Аб'яднанне сілавікоў Беларусі) ў выніку ўнутранага канфлікту. Пры гэтым у фондзе BYPOL анансавалі аўдыт, які правядзе незалежная кампанія. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі