Азаранка знялася з тэніснага турніру ў Стэнфардзе

Азаранка знялася з тэніснага турніру ў Стэнфардзе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая на сёння займае 203-е месца ў рэйтынгу WTA, не выступіць на турніры ў амерыканскім Стэнфардзе. Прычынай гэтага стала вірусная інфекцыя, пра што сама спартсменка паведаміла прыхільнікам у сацыяльных сетках. Азаранка кажа, што ёй вельмі сумна прапусціць гэты турнір, але яна спадзяецца выступіць там налета.

Турнір у Стэнфардзе адносіцца да катэгорыі “Прэм’ер”.

Бліжэйшым часам Вікторыя згуляе на US Open — гэта апошні ў сезоне турнір “Вялікага шлему”, дзе яна будзе выступаць па сваім абароненым рэйтынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі