Азаранка выйшла ў 4-ты раўнд US Open (відэа)

Першыя паўтара сэта правілы гульні на корце дыктавала Карнэ, але пасля ўсё стала на свае месцы: французскай спартсменцы, якая займае 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, не хапіла досведу, каб вытрываць націск другой ракеткі свету.



У 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з сербкай Анай Іванавіч (№15).



Прызавы фонд спаборніцтваў складае 25 мільёнаў 526 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі