Азаранка ў інтэрв’ю New York Times распавяла, як яе маці перамагла рак

Азаранка ў інтэрв’ю New York Times распавяла, як яе маці перамагла рак

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў інтэрв’ю газеце New York Times распавяла, як яе маці перамагла рак. Яна нейкі час спрабавала хаваць сваю хваробу ад дачкі. Аднак Вікторыі ўсё распавёў брат. Здарылася гэта ў пачатку 2016 года падчас турніру ў Брысбене. Па тэлефоне маці ўсё адмаўляла. Калі Азаранка выйграла некалькі турніраў і прыляцела ў Мінск, у аэрапорце яе сустракалі сваякі, у тым ліку і маці (Вікторыя называе яе моцнай жанчынай), усе плакалі.

Але Азаранка паставілі дыягназ — рак грудзей чацвёртай ступені. “Найгорш, калі ад цябе нічога не залежыць, — распавяла Вікторыя. — Ты можаш толькі падтрымаць чалавека маральна”. Якраз у той час тэнісістка даведалася пра сваю цяжарнасць і яна патэлефанавала маці, якая рыхтавалася да аперацыі. “Гэта проста выдатныя навіны!”, — сказала Ала Азаранка дачцы.

Як піша New York Times, сёлета маці Вікторыі Азаранкі цалкам вылечылася ад хваробы. Цалкам артыкул гл. тут.

Азаранка ў інтэрв’ю New York Times распавяла, як яе маці перамагла рак
Фота: nytimes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі