Азаранка — у другім крузе парнага разраду Australian Open

Азаранка — у другім крузе парнага разраду Australian Open

Вікторыя Азаранка — у другім крузе парнага разраду Australian Open. Разам з аўстралійкай Эшлі Барці беларуска абыграла кітайскі дуэт Шуай Пэн і Чжаосюань Ян — 7:5, 4:6, 7:5. У другім крузе Азаранку і Барці чакаюць Джэніфер Брэдзі і Элісан Рыск з ЗША.

Раней у другі круг парнага разраду выйшлі беларускі Лідзія Марозава і Аляксандра Сасновіч.

У трэці раўнд адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі не змог выйсці беларус Ілля Івашка, які прайграў больш рэйтынгаваму Пабла Карэньё-Бусце з Іспаніі — 2:6, 3:6, 6:7.

Азаранка — у другім крузе парнага разраду Australian Open
Ілля Івашка / @reginacortina.photography

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі