Вы тут

Азаранка развіталася з Цынцынаці

Вікторыя Азаранка / twitter.com/vika7

Вікторыя Азаранка (40-я ракетка свету) развіталася з амерыканскім Цынцынаці. У сераду ў другім крузе тэніснага турніру беларуска прайграла ў двух сэтах харватцы Доне Векіч (26-я ў сусветным рэйтынгу) — 2:6, 5:7. Ёй Азаранка саступіла і на нядаўнім турніры ў Сан-Хасэ.

У трэці раўнд выйшла Арына Сабаленка. Там яна сустрэнецца з Марыяй Сакары з Грэцыі.

Таксама 14 жніўня ў 1/16 фіналу згуляе Аляксандра Сасновіч, якой дасталася самая моцная саперніца — першая ракетка свету японка Наомі Осака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.