Азаранка прайграла ў Цынцынаці, гульня ўжо не прыносіць ёй задавальнення

Азаранка прайграла ў Цынцынаці, гульня ўжо не прыносіць ёй задавальнення

Вікторыя Азаранка выбыла з турніру ў Цынцынаці (ЗША). У другім крузе беларуская тэнісістка ў двух сэтах саступіла 5-й ракетцы свету францужанцы Каралін Гарсія — 4:6, 5:7. Нагадаем, у Вікторыі цяпер толькі 87-е месца ў рэйтынгу WTA. У нядаўнім інтэрв'ю яна прызналася, што гульня ўжо не прыносіць ёй "асаблівага задавальнення". "Я шчыра не ведаю, што адбываецца", — кажа тэнісістка, былая першая ракетка свету.

Цікава, што шанец "адпомсціць" за Азаранку можа з'явіцца ў беларускі Арыны Сабаленкі (першай ракеткі Беларусі, 34-е месца ў сусветным рэйтынгу). Калі яна пераможа ў 1/32 фіналу Караліну Плішкаву з Чэхіі (8), то ў 1/16 фіналу сустрэнецца якраз з Гарсія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі