Вы тут

Азаранка прайграла Плішкавай у чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Рыме (відэа)

Вікторыя Азаранка / Reuters

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (51-ы нумар у рэйтынгу WTA) прайграла ў чвэрцьфінале тэніснага турнру ў Рыме чэшцы Караліне Плішкавай (7) — 7:6 (7:5), 2:6, 2:6. 

У паўфінале Плішкава сустрэнецца з пераможцай матчу паміж францужанкай Крысцінай Младзенавіч (63) і грачанкай Марыяй Сакары (39).

Тым часам Азаранка працягвае змаганне ў парным разрадзе турніру. У 1/8 фіналу яна разам з аўстралійкай Эшлі Барці згуляюць супраць чэшкі Барбары Стрыцавай і Се Шувэй з кітайскага Тайбэя. Пераможцы гэтага матча будуць сапернічаць з беларуска-ўкраінскім дуэтам Аляксандры Сасновіч і Лесі Цурэнка.

У чэрцьфінале турніру беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і японка Сюка Ааяма паспаборнічаюць з чэшскімі тэнісісткамі Барбарай Крейчыкавай і Кацярынай Сінякавай.