Азаранка пагоршыла свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA, Сасновіч палепшыла

У рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі па-ранейшаму лідыруе амерыканка Серэна Уільямс (8645 ачкоў). На другое месца з чацвёртага паднялася расіянка Марыя Шарапава (6680), на трэцяе апусцілася Сімона Халеп з Румыніі (6246). Беларуска Вікторыя Азаранка, якая датэрмінова спыніла выступленні ў гэтым сезоне, апусцілася з 23-га на 24-е месца, у яе 1862 ачкі.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, якая толькі нядаўна апынулася ў першай сотні тэнісістак, паднялася ў рэйтынгу з 94-га на 92-е месца. У яе 592 ачкі. Вольга Гаварцова з 156-га месца рэйтынга апусцілася на 157-е (у яе 357 ачкоў).

У чэмпіёнскай гонцы лідыруюць Серэна Уільямс, Марыя Шарапава і чэшка Петра Квітава. Вікторыя Азаранка апусцілася з 27-га на 29-е месца. Аляксандра Сасновіч займае 143-е месца, Вольга Гаварцова — 144-е. Кожная з іх за тыдзень пагоршыла свае пазіцыі і апусцілася на два радкі.

Фота — Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі