Азаранка не захацела адказваць на пытанне пра лішнюю вагу

Азаранка не захацела адказваць на пытанне пра лішнюю вагу

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер займае 23-ці радок у рэйтынгу WTA, лічыць, што ў яе гульні ў гэтым сезоне ёсць “добры прагрэс”. Пра гэта спартсменка заявіла на прэс-канферэнцыі ў кітайскім Ухане. Там яна знялася з турніру ў другім раундзе, спаслаўшыся на траўму.

Цяпер Азаранка займае 23-ці радок у рэйтынгу WTA, хоць раней была першай ракеткай свету. Беларуска адзначыла, што сёлета мае не найлепшыя вынікі, але “гэта не так ужо і кепска, калі згадаць, адкуль я пачынала”. Сёлета яна не выйграла ніводнага тытула і не прайшла далей за чвэрцьфіналы на турнірах Вялікага шлема.

Журналісты таксама задалі спартсменцы пытанне наконт яе фізічнай формы — апошнім часам Азаранка заўважна набрала вагу. Але беларуская тэнісістка не дала на гэты конт ніякіх каментароў, піша pressball.by

Фота: Еўраспорт

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі