Азаранка і Світоліна нечакана прайгралі ў парным разрадзе ў Індыян-Уэльсе
![Азаранка і Світоліна нечакана прайгралі ў парным разрадзе ў Індыян-Уэльсе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/20190308095626.jpg.webp?itok=q1X9Jaqa)
Вікторыя Азаранка і Эліна Світоліна нечакана прайгралі на старце парнага разраду на тэнісным турніры ў Індыян-Уэльсе (ЗША). Усё вырашылася ў трэцім сэце, у якім беларуска-украінскі дуэт саступіў Алісіі Расольскай з Польшчы і Чжаосюянь Ян з КНР на супертайбрэйку. Вынік — 5:7, 6:4, 8:10.
У 33-гадовай Расольскай 831-е месца ў рэйтынгу WTA, у 24-гадовай Ян — 551-е. Як вядома, Світоліна — 6-я ракетка свету, Азаранка — 48-я.
Азаранка працягвае выступленне ў адзіночным разрадзе. Пасля перамогі над суайчынніцай Верай Лапко, Вікторыю чакае нялёгкі паядынак з амерыканкай Серэнай Уільямс.