Вы тут

Азаранка і Сасновіч выйшлі ў трэці круг турніру ў Індыян-Уэлсе

Вікторыя Азаранка / БЕЛТА

У трэці круг тэніснага турніру WTA катэгорыі-1000 у Індыян-Уэлсе выйшлі дзве беларускі — Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч.

Азаранка абыграла польскую тэнісістку Магду Лінет — 7:5, 3:0. Палячка адмовілася ад працягу барацьбы праз боль у шчыкалатцы.

Наступнай саперніцай Азаранка будзе Петра Квітава з Чэхіі. 

Сенсацыйную перамогу здабыла на турніры Аляксандра Сасновіч: яна выбіла з барацьбы пераможцу US Open-2021 Эму Радукану — 6:2, 6:4. Для гэтага беларусцы спатрэбілася 31 хвіліна.

Далей Сасновіч чакае сустрэча з румынкай Сімонай Халеп.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.