Айплатаў пра агульную школьную форму: Гэта плюс і для бацькоў, і для бізнесу

Айплатаў пра агульную школьную форму: Гэта плюс і для бацькоў, і для бізнесу

Агульная школьная форма для беларускіх вучняў — гэта плюс і для бацькоў, і для бізнесу. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў вядомы дызайнер і шматдзетны бацька Іван Айплатаў. Пры гэтым ён заўважае дзве праблемы: рабіць форму мусяць прафесіяналы, а не чыноўнікі, а тканіна мусіць быць якаснай.

Іван Айплатаў: “Гэта выгадна для дзяржавы і для бацькоў. У мяне ў самога чацвёра дзяцей, і ўвесь час даводзіцца набываць шмат вопраткі. Калі б была агульная форма, частка гэтага “галаўнога болю” знялася б. Таксама гэта плюсы для бізнесу, калі б былі распрацаваныя агульныя лякалы для ўсіх. Але ў мяне ёсць перасцярога: хто будзе прымаць рашэнне па мадэльным шэрагу? Бо чыноўнікі могуць абраць не тое, што трэба”.

Нагадаем, падчас нарады па пытаннях адукацыі Аляксандр Лукашэнка настойваў на тым, каб у школьнікаў была агульная форма і для дзяцей з багатых сем’яў, і для бедных. Гэта трэба, каб вучні не выдзяляліся.

"Формула адна — каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя, — заўважае Лукашэнка. — Не ў тым плане, што яны павінны быць апранутыя ў чорна-белыя фартушкі, гольфы або сукеначкі. А каб не вылучаліся дзеці з сем'яў, якія не такія заможныя сёння. Мы павінны апрануць годна да 1 верасня ўсіх дзетак".

На сёння школьная форма ў Мінску каштуе ад 35 да 200 рублёў у залежнасці ад фасона, маркі і якасці тканіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі