Айцішніка асудзілі на 6 гадоў калоніі за данаты беларускім добраахвотнікам

Леанід Райчонак 

Леанід Райчонак  / spring96.org

Праграміста асудзілі на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму за данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне супраць расійскіх акупантаў. Як паведамляюць праваабаронцы, справу 36-гадовага Леаніда Райчонка разглядаў Брэсцкі абласны суд. Прысуд вынесла суддзя Вера Філонік па прапанове дзяржабвінаваўцы Генадзя Бурага.

Райчонка затрымалі гэтым летам на беларуска-польскай мяжы. Была распачатая крымінальная справа. Суда ён чакаў у брэсцкім СІЗА. Згодна версіі абвінавачвання, вясной 2022-га айцішнік перавёў 400 долараў на бронекамізэлькі, яшчэ 150 долараў адправіў валанцёрам, якія збіраюць для беларускіх добраахвотнікаў дапамогу.

Дзеянні Леаніда Райчонка кваліфікавалі як "фінансаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях".

У Райчонка двое непаўналетніх дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі