Avril Lavigne напісала песню для "Алісы ў краіне цудаў"(слухаць)

Пасля 2-х гадоў творчага застою канадская спявачка Аўрыл Лавін прадставіла першы сінгл. Ім стала песня, напісаная для саўндтрэка да будучага фільма Ціма Бэртана "Аліса ў краіне цудаў". Над песняй 25-летняя Аўрыл працавала разам са сваім былым мужам Дэрыкам Уіблі, лідарам гурта Sum 41 і Батчам Волкерам, музыкам і прадзюсерам, якія дапамагалі запісваць два папярэднія альбомы спявачкі.

Кампазіцыя “Alice” з'яўляецца галоўным сінглам саўндтрэка пад назвай “Almost Alice” да фільма “Аліса ў краіне цудаў”. Прэм'ера кліпа на песню павінна адбыцца ў першай палове лютага.

Нагадаем, што акрамя Аўрыл Лавін над стварэннем саўндтрэка працавалі такія музыкі як Franz Ferdinand, Tokio Hotel, Wolfmother і іншыя.

Саўндтрэк “Almost Alice” выйдзе 2 сакавіка - за тры дні да сусветнай прэм'еры фільма “Аліса ў краіне цудаў”.

>

Тым часам Аўрыл Лавін працягвае працаваць над сваім чацвёртым альбомам, рэліз якога прызначаны на чэрвень.

Паводле @Music
Фота: lavignenews.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі