Авіярэйс Кіеў-Мінск адкрываецца з 14 красавіка

“Міжнародныя авіялініі Украіны з 14 красавіка адкрываюць рэйс Кіеў-Мінск. Пра гэта паведаміла 30 студзеня кіраўнік “ТрансАвія Груп” ва Усходняй Еўропе Людміла Слабадзянюк, прэзентуючы новы прадукт.

Рэйс з Кіева ў беларускую сталіцу будзе вылятаць у 15.45 паводле кіеўскага часу, прыбываць у Мінск у 16.50. Назад, з Мінска ў Кіеў вылет у 17.30, а прыбыццё на месца — у 18.55. Ужо з 20 красавіка рэйс будзе штодзённым.

Самалёт арыентаваны ў першую чаргу на транзітных пасажыраў, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі