Аўтсайдэр футбольнага чэмпіянату "Дарыда" атрымала другую перамогу запар

Аўтсайдэр футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе "Дарыда" працягвае спробы пакінуць апошняе месца. 20 верасня каманда са Ждановічаў атрымала другую перамогу запар, узяўшы верх над "Гомелем" — 2:1.
Другая перамога запар і на рахунку мінскага "Дынама", якое абыграла магілёўскі "Днепр" — 1:0.

Астатнія вынікі:

МТЗ-РІПА (Мінск) — "Граніт" (Мікашэвічы) — 2:0,
"Лакаматыў" (Мінск) — "Смаргонь" — 1:2,
"Дынама" (Брэст) — "Нёман" (Гродна) — 1:1,
"Савіт" (Магілёў) — "Нафтан" (Наваполацк) — 1:4,
"Віцебск" — "Тарпеда" (Жодзіна) — 0:0.

Сёння ўвечары адбудзецца матч БАТЭ — "Шахцёр" (Салігорск).

Становішча каманд:

1.    МТЗ-РІПА — 49 ачкоў (23 матчы; 57-28),
2.    БАТЭ — 47 (21; 40-16),
3.    "Дынама" (Мн) — 43 (23; 36-26),
4.    "Шахцёр" — 42 (22; 39-19),
5.    "Дынама" (Бр) — 38 (23; 32-27),
6.    "Віцебск" — 36 (23; 27-23),
7.    "Нафтан" — 34 (23; 34-31),
8.    "Днепр" — 33 (23; 39-33),
9.    "Смаргонь" — 28 (23; 18-33),
10.    "Граніт" — 26 (23; 26-26),
11.    "Нёман" — 23 (23; 29-33),
12.    "Тарпеда" — 23 (22; 18-25),
13.    "Гомель" — 20 (23; 27-42),
14.    "Лакаматыў" — 19 (23; 22-39),
15.    "Савіт" — 18 (23; 21-44),
16.    "Дарыда" — 16 (23; 21-41).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі