Аўтар забароненага ўладамі кіно здыме для “Беларусьфільма” трылер

У наступным годзе “Беларусьфільм” пачне здымкі фільма “Масакра”. Яго сцэнарыстам выступіў беларус Аляксандр Качан, а рэжысёрам — Андрэй Кудзіненка, вядомы па забароненым у Беларусі фільме "Акупацыя. Містэрыі" і нашумелым расійскім фільме “Розыгрыш”. Як распавяла ў інтэрв’ю Еўрарадыё галоўны рэдактар кінастудыі Наталля Сцяжко, плануецца, што ўсе здымкі фільма будуць праходзіць у Беларусі. Яна адзначыла, што сцэнар стужкі заснаваны ў тым ліку і на беларускіх легендах.

“Дзеянне фільма адбываецца ў замку ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя і заснавана ў тым ліку на беларускіх легендах. Сцэнар ужо зацверджаны. Андрэй Кудзіненка хоча, каб гэта была сумесная вытворчасць беларуска-польска-расійская, і цяпер мы шукаем партнёраў, якія б паўдзельнічалі ў гэтым праекце”.


Па словах Наталлі Сцяжко, першапачаткова фільм мусіў называцца “Звер”, але потым было вырашана перайменаваць яго ў “Масакру”. Стужка спалучыць у сабе элементы містыкі, дэтэктыву, трылера і хорару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі