Аўтапатрулі ДАІ і Мінскага РУУС будуць ахоўваць урочышча Курапаты

Ахова ўрочышча Курапаты даручаная аўтапатрулям ДАІ ды Мінскага РУУС. Пра гэта кіраўнік Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч даведаўся з ліста начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама Таццяны Дзедух. Ліст з аблвыканкама прыйшоў у адказ на зварот Астаповіча пра неабходнасць арганізаваць ахову Курапатаў — гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння.

У сувязі з тым, што Антон Астаповіч "адмовіўся ад арганізацыі аховы на платнай аснове", адзначаецца ў лісце, вырашана ахоўваць урочышча экіпажамі дарожна-патрульнай службы ДАІ (аўтадарога Заслаўль — Калодзішчы) і аўтапатрулямі патрульна-паставой службы Мінскага РУУС. Сам гісторык лічыць рашэнне Мінаблвыканкаму станоўчым, бо штомесячныя паслугі дэпартамента аховы па абслугоўванні Курапатаў вымяраліся б нерэальнай сумай — прыблізна 20 млн. рублёў.

Цяпер Астаповіч хоча дамагчыся сталага пешага патрулявання ўрочышча сіламі патрульна-паставой службы Мінскага РУУС або нарадамі ўнутраных войскаў воінскай часці 3310 — другой асобнай адмысловай брыгады міліцыі, якая дыслакуецца ў вёсцы Ваколіца Мінскага раёна. На думку гісторыка, гэта неабходна, бо аўтапатрулі ДАІ і Мінскага РУЎС будуць аховаць урочышча толькі перыядычна.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі